| НАВІНЫ |
|---|
08.08.10
РГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” ладзіць экспедыцыю па вывучэнні беларуска-расейскага памежжа.Упершыню ўдзельнікі экспедыцыі будуць працаваць на Ўсходняй Магілёўшчыне і
памежнай з ёй тэрыторыі Смаленшчыны.
Экспедыцыя будзе...
|
 |
08.08.10
Усім вядома як беларусы адстаюць ад сваіх суседзяў у пытаннях абароны роднай мовы, захавання гісторыка-культурнай спадчыны і нацыянальнай тоеснасці. Беларусы надзвычай асцярожныя, бо інакш нам нельга: кожны раз узнімаючы ці то моўнае, ці то...
|
 |
08.06.10
Аддзяленне прадстаўніцтва беларускай амбасады пачало працу ў Смаленску. У зону яго адказнасці ўваходзяць дзесяць абласцей Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі, паведамляе Першы тэлеканал.
|
|
Нашыя сябры:


|
ПРАЕКТ "БЕЛАРУСКАЯ СМАЛЕНШЧЫНА" ВІТАЕ ВАС!
Аб праекце
Праблема этнічнай мяжы і памежных тэрыторый зьяўлялася адной з найважлівейшых і найскладанейшых праблемаў ХХ стагодзьдзя. Пытаньні вакол нацыянальных меншасьцяў па-ранейшаму не перастаюць уздымацца сусьветнай грамадскасьцю, паказваючы тым самым актуальнасьць нацыянальнага пытаньня ў нашыя дні. 
Сталася так, што на мапе Эўропы практычна нельга знайсьці краінаў, у якіх дзяржаўныя межы поўнасьцю адпавядалі бы межам этнічным. Беларусь, як вядома, не зьяўляецца выняткам з агульнага правіла. Маючы моцных суседзяў, як з захаду, так і з усходу, наша зямля вымушана была стаць краінай-донарам, якая больш аддавала сваёй тэрыторыі, ніж атрымлівала. У варунках геапалітыкі кволы голас пратэсту з боку мясцовай эліты мала чаго даваў, бо за сваю зямлю не стаялі народныя масы. Яны і не маглі, бо былі ў сваёй большасьці “рускімі”, “палякамі” ці проста “тутэйшымі” – патрыётамі Масквы, Варшавы ці проста сваёй сям’і і роднай хаты, а не нейкай, нікому не патрэбнай, акрамя жменькі інтэлектуалаў, краіны.
Часы мяняліся, а зь імі мяняліся і людзі, але слабых, як і раней, пераважна не пыталіся, а ставілі перад фактам.
Беласточчына, Віленшчына, Дзьвіншчына, Пскоўшчына, Браншчына, Севершчына і Смаленшчына – гэта тое, што ўжо ніколі не будзе беларускім па прыкмеце дзяржаўнай ці адміністратыўнай. Аднак ці будзе там Беларусь культурная і нацыянальная залежыць толькі ад нас саміх.
Праект “Беларуская Смаленшчына” зьяўляецца спробай пакуль што некалькі чалавек прыцягнуць увагу грамадскасьці да пытаньня беларускага насельніцтва сучаснай Смаленскай вобласьці – тэрытарыяльна -адміністратыўнай адзінкі Расейскай Федэрацыі.
Асноўныя мэты праэкта наступныя:
· Папулярызоўваць гісторыю і культуру Беларускай (Заходняй) Смаленшчыны;
· Прапагандаваць беларускую самасьвядомасьць сярод смаленскіх беларусаў, як прыезджых з Беларусі, так і мясцовых;
· Асьвятляць усе апошнія навіны, якія тычацца беларускага элемэнту Смаленшчыны.
Праект не зьбіраецца прапагандаваць ніякіх сэпаратысцкіх ідэяў ці заклікаць да перагляду дзяржаўных межаў, а нясе выключна культурніцка-асьветны і інфармацыйны характар.
Адміністратар сайта запрашае да супрацоўніцтва ўсіх жадаючых падтрымаць праект!!! Этнолагі, гісторыкі, літаратары і ўсе зацікаўленыя Беларускай Смаленшчынай могуць адсылаць на электронную скрыню свае тэксты, інфармацыю, фотаздымкі, пытаньні, заўвагі і прапановы.
З павагай,
Admin.
ФОРУМ БЕЛАРУСКАЙ СМАЛЕНШЧЫНЫ
|
|
|